Напярэдадні чарговай гадавіны расстрэлу царскай сям'і жыхары Калінкавічаў прайшлі хрэсным ходам

17 ліпеня 2019

top.jpg

16 ліпеня 2019 года, напярэдадні чарговай гадавіны расстрэлу царскай сям'і, пасля заканчэння вячэрняга богаслужэння жыхары горада Калінкавічы сумесна са святарамі Казанскага сабора здзейснілі хрэсны ход да крыніцы святых Царскіх страстацерпцаў у вёсцы Пеніца Калінкавіцкага раёна.

У хрэсным ходзе прынялі ўдзел: благачынны цэркваў Калінкавіцкай акругі, намеснік Юравіцкага мужчынскага манастыра ігумен Аўксенцій (Абражэй), старшыня епархіяльнага аддзела па сацыяльнаму служэнню і царкоўнай дабрачыннасці, клірык сабора, іерэй Сергій Карповіч, пеўчыя, прыхаджане, прадстаўнікі казацтва.

Па прыбыцці на святую крыніцу святары здзейснілі малебен з чытаннем акафіста святым Царскім страстацерпцам.

У завяршэнне ігумен Аўксенцій звярнуўся да багамольцаў з пастырскім словам, у якім распавёў пра маральны подзвіг сям'і апошняга расійскага імператара.

Юравічы.by / Church.by