У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі

14 лістапада 2018

top.jpg

Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі выпусціла зборнік матэрыялаў II Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця», якая праходзіла 17 лістапада 2017 года на базе Мінскай духоўнай акадэміі.

У склад зборніка ўвайшлі даклады, агучаныя на пленарным пасяджэнні і секцыях: «Актуальныя праблемы сучаснай біблеістыкі», «Актуальныя праблемы сучаснага багаслоўя», «Актуальныя праблемы сучаснай царкоўна-гістарычнай навукі», «Метадалагічныя праблемы сучаснай нетрадыцыйнай рэлігійнасці», «Актуальныя праблемы сучаснага рэлігіязнаўства», а таксама даклады секцыі завочнага ўдзелу. У агульнай колькасці зборнік уключае 60 дакладаў.

Рэцэнзенты зборніка: архімандрыт Сергій (Акімаў), доктар багаслоўя, прафесар, рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, загадчык кафедры біблеістыкі Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых Кірыла і Мяфодзія; Аляксандр Слесараў, кандыдат багаслоўя, дацэнт, прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі.

Зборнік матэрыялаў II Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця» адрасаваны выкладчыкам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі біблеістыкі, багаслоўя, канфесійнай гісторыі і рэлігіязнаўства.

Адказны за выпуск: А. В. Слесараў.

МінДА / Church.by