У Шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны быў здзейснены малебен

06 студзеня 2019

top.jpg

4 студзеня клірыкамі Свята-Троіцкага прыхода аграгарадка Бараўляны па просьбе адміністрацыі Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава быў адслужаны малебен на пачатак добрай справы і прымнажэнне любові.

Малебен быў прымеркаваны да ўрачыстага адкрыцця ў Шпіталі Музея 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 74-й гадавіны адкрыцця Шпіталя і 100-годдзя сацыяльнай службы Рэспублікі Беларусь.

Пасля ўрачыстага адкрыцця музейнай экспазіцыі ветэранам і медыцынскаму персаналу ад прыхода былі ўручаны салодкія калядныя падарункі.

Па словах настаяцеля парафіі, благачыннага 3-й Мінскай раённага акругі протаіерэя Андрэя Круцялёва, клірыкі благачыння штогод з'яўляюцца жаданымі і ганаровымі гасцямі на ўсіх урачыстых мерапрыемствах, якія праходзяць у Шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава. 

Church.by