У вёсцы Акалова на Лагойшчыне асвечаны храм у гонар Казанскай іконы Божай Маці

08 лістапада 2017

top.jpg

 

4 лістапада 2017 года, у свята Казанскай іконы Прасвятой Багародзіцы, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейсніў чын асвячэння храма ў гонар Казанскай іконы Божай Маці вёскі Акалова і Бажэственную літургію ў новаасвечаным храме.

 

Праасвяшчэннаму ўладыку саслужылі: благачынны I Лагойскай акругі протаіерэй Аляксандр Зімніцкі; благачынны II Лагойскай акругі протаіерэй Мікалай Анікееў; настаяцель прыхода Казанскай іконы Божай Маці вёскі Акалова іерэй Сергій Барэлюк.

 

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў свяшчэннік Сергій Барэлюк.

 

Па заканчэнні богаслужэння быў здзейснены хрэсны ход, падчас якога быў асвечаны паклонны крыж.

 

Па заамвоннай малітве Праасвяшчэнны Веніямін і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне свята.

 

Уладыка Веніямін павіншаваў прыхаджан і духавенства са святам, звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення, павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне.

Барысаўская епархія / Church.by