У дзень памяці прападобнага Серафіма Сароўскага мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Серафимаўскім прыходзе горада Мінска

01 жніўня 2018

top.jpg

1 жніўня 2018 года, у дзень святкавання знойдзення мошчаў прападобнага Серафіма Сароўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар прападобных Опцінскіх старцаў Серафімаўскага прыхода горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава Мінскага раёна, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з Узброенымі Сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Сергій Кузьмянкоў; настаяцель прыхода прападобнага Серафіма Сароўскага горада Мінска, благачынны 7-й Мінскай гарадской акругі протаіерэй Аляксандр Шырытон; настаяцель прыхода храма Праабражэння Гасподняга горада Мінска, кіраўнік Аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Мінскай епархіі протаіерэй Святаслаў Лявіцкі; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель прыхода храма Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы горада Мінска, старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Георгій Лапухоў; настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца» ў горадзе Мінску, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў; настаяцель прыхода храма прападобнага Сергія Раданежскага горада Мінска іерэй Дзмітрый Шульга і клірыкі Серафімаўскага прыхода.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык прыхода іерэй Антоній Валчэцкі.

Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Кацярыны Смаляк.

Па адпусце Літургіі і слаўлення Прападобнаму з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся настаяцель Серафімаўскага прыхода протаіерэй Аляксандр Шырытон. Ён сардэчна падзякаваў мітрапаліту Паўлу за архіпастырскі візіт і ад імя духавенства і прыхаджан храма паднёс у дар уладыку ікону Божай Маці «Замілаванне».

Патрыяршы Экзарх падзякаваў айцу Аляксандру за словы вітання, павіншаваў духавенства і прыхаджан з прастольным святам парафіі і звярнуўся да ўсіх са словам навучання.

Уладыка Павел пажадаў, каб прападобны Серафім дапамагаў усім на жыццёвым шляху, кіруючы кожным у духоўным удасканаленні.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на памяць аб сумеснай малітве ўручыў усім, хто наведаў святочнае богаслужэнне абразкі Божай Маці «Траяручыца».

Па завяршэнні святочнага богаслужэння Патрыяршы Экзарх здзейсніў чын асвячэння капліцы ў гонар Благавешчання Найсвяцейшай Багародзіцы на тэрыторыі будуемага храма прападобнага Серафіма Сароўскага.

Завяршыўшы чын асвячэння, уладыка Павел сардэчна падзякаваў будаўнікам, дабрачынцам і ўсім вернікам за дапамогу ў стварэнні капліцы.

Church.by

Фотарэпартаж