У Брэсцкай епархіі пройдзе міжнародны семінар-злёт моладзевых брацтваў «Адзінства»

03 жніўня 2017

top.jpg

9-12 жніўня 2017 года ў вёсцы Вежнае Пружанскага раёна на тэрыторыі Мікалаеўскага жаночага скіта ў чарговы раз адбудзецца міжнародны епархіяльны семінар-злёт праваслаўных моладзевых брацтваў «Адзінства».

Жадаючым прыняць удзел — памятка:

Па рэгістрацыі

Старшыням моладзевых брацтваў і асобным удзельнікам па прыбыцці на месца правядзення семінара-злёту неабходна даць запоўненыя анкеты ў раздрукаваным выглядзе для рэгістрацыі і агульны спіс удзельнікаў ад брацтва (ПРОЗВІШЧА, імя, імя па бацьку).

З 2016 года ўдзел маладых людзей асобна ад брацтва не благаслаўляецца. Калі вас няма ў агульным спісе кіраўніка брацтва на рэгістрацыі, то ўдзельнічаць у злёце вы не можаце!

Неабходна мець з сабой:

  1. Палаткі (2-4-месныя)
  2. Спальны мяшок + кілімок (кожнаму)
  3. Сталовы набор: лыжка і відэлец
  4. Сродак ад камароў і кляшчоў
  5. Ліхтарык (1-3 на групу)
  6. Чорныя пакеты для смецця (120 л.)
  7. Медыкаменты
  8. Абавязковая наяўнасць 1-го нумара-візітоўкі для прадстаўлення брацтва.

За курэнне — працатэрапія, за алкаголь — выдаленне са злёту.

УСЕ ўдзельнікі прычашчаюцца Святых Хрыстовых Тайн;

Дзяўчатам і хлопцам мець прыстойную вопратку! Забараняецца з'яўляцца на злёце ў адкрытых майках з адкрытымі плячыма і глыбокімі выразамі, міні-шортах і міні-спадніцах, ласінах і іншай вопратцы, што гладка аблягае фігуру.

Абавязкова прысутнасць святара або старшыні брацтва, які адказвае за дысцыпліну групы.

У злёце бяруць удзел асобы не маладзей за 15 гадоў.

Варта ўзяць ватман і прыналежнасці для малявання.

Кожнаму ўзяць аднаразовы посуд на 10 прыёмаў ежы (10 талерак пад другое, 3 міскі пад першае, 10 шкляначак, 10 відэльцаў, 3 сталовыя лыжкі).

Падрабязная праграма ў бліжэйшы час будзе апублікаваная на сайце Брэсцкай епархіі.

Брэсцкая епархія / Church.by