У Бабруйску прайшоў юбілейны фестываль «Кропелькі дабра ў моры здароўя» для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

11 жніўня 2017

top.jpg

10-11 жніўня 2017 года ў Бабруйску на тэрыторыі духоўна-асветніцкага цэнтра храма Іверскай іконы Божай Маці прайшоў 10-й штогадовы фестываль здароўя і творчасці «Кропелькі дабра ў моры здароўя» для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Фестываль арганізаваны установай «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна горада Бабруйска» ў супрацоўніцтве з сацыяльным аддзелам Бабруйскай епархіі пры падтрымцы Бабруйскага гарвыканкама і адміністрацыі Ленінскага раёна Бабруйска.

Асноўная мэта фестывалю — садзейнічанне сацыякультурнай адаптацыі і рэабілітацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Асноўныя задачы фестывалю: арганізацыя здаровага вольнага часу людзей з абмежаванымі магчымасцямі; стварэнне ўмоў для раскрыцця і рэалізацыі іх талентаў і здольнасцяў; развіццё імкнення да самаўдасканалення; фарміраванне матывацыі да вядзення здаровага ладу жыцця, прадастаўленне магчымасці пашырыць круг зносін, развіццё камунікатыўных навыкаў; аказанне эмацыянальнай і духоўна-маральнай падтрымкі; арганізацыя ўзаемадзеяння дзяржаўных і рэлігійных структур, развіццё валанцёрскага руху і дабрачыннасці.

Удзел у сустрэчы прынялі 160 чалавек у складзе каманд аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання Рэспублікі Беларусь. Прыбылі на фестываль і госці з Расійскай Федэрацыі.

У праграму ўвайшлі майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, танцах, псіхалогіі, спартыўныя спаборніцтвы з элементамі адаптыўнага турызму, спартакіяда, семінар для спецыялістаў і іншыя сацыякультурныя мерапрыемствы, якія садзейнічаюць развіццю супрацоўніцтва, наладжвання прафесійных сувязяў, абмену вопытам работы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, пашырэнню кола зносін, раскрыццю і рэалізацыі талентаў і здольнасцяў людзей з інваліднасцю. Прайшоў таксама занятак з элементамі іпатэрапіі з удзелам бабруйскага грамадскага аб'яднання «Казацкі коннаспартыўны клуб «Ярмак» (старшыня Руслан Аліеў).

Удзел у фестывалі служыць крыніцай натхнення і эмацыянальнай падтрымкі для людзей з асаблівасцямі ў развіцці. Маладыя інваліды, у тым ліку інваліды-калясачнікі, набываюць сяброў, навучаюцца новым відам творчасці. Мерапрыемствы фестывалю з'яўляюцца высокаэфектыўным сродкам рэабілітацыі людзей з фізічнымі і псіхічнымі асаблівасцямі, спрыяюць іх фізічнаму развіццю, стварэнню атмасферы адзінства, узаемадапамогі, праяве лепшых чалавечых якасцяў.

Прадстаўнікі арганізатараў фестывалю: намеснік дырэктара ўстановы «ТЦСАН Ленінскага раёна горада Бабруйска» Ірына Шапціцкая; начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Ленінскага раёна горада Бабруйска Святлана Мікалаеўна Бабко; сакратар Бабруйскай епархіі, настаяцель Іверскага храма протаіерэй Сергій Каравінскі; клірык Іверскага храма іерэй Сергій Грыняк; кіраўнік сацыяльнага аддзела Бабруйскай епархіі, настаяцель Ільінскага храма протаіерэй Віктар Смычнік; загадчыца аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў установы «ТЦСАН Ленінскага раёна горада Бабруйска» Аліна Казлоўская.

Кантактная асоба: загадчыца аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў установы «ТЦСАН Ленінскага раёна горада Бабруйска» Казлоўская Аліна Валянцінаўна (тэл. 8-0225-72-19-05, 8-029-668-66-36).

Бабруйская епархія / Church.by