У Бабруйску пройдзе чацьвёрты епархіяльны дабрачынны валейбольны турнір

17 кастрычніка 2018

xbQL2MX40Ik.jpg

20 кастрычніка 2018 года па ініцыятыве моладзевага аддзела Бабруйскай епархіі адбудзецца чацвёрты епархіяльны дабрачынны валейбольны турнір сярод прыхаджан храмаў епархіі.

Турнір пройдзе ў 11: 00 на базе спартыўнага клуба «Дняпровец» (г.Бабруйск, вул. Гарэліка 33).

Удзельнікі турніру зробяць ахвяраванні ў мінімальным памеры па 7 рублёў з чалавека. Усе грашовыя сродкі будуць перададзены ў сацыяльны цэнтр падтрымкі сям'і «Пакроў».

Бабруйская епархія / Church.by