Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

У бібліятэцы МінДА стартавала дабрачынная акцыя «Кніга ў падарунак бібліятэцы-2018»

15 верасня 2018

IMG-V.jpg

15 верасня 2018 года, у Дзень бібліятэк Беларусі, у бібліятэцы Мінскай духоўнай акадэміі стартавала дабрачынная акцыя «Кніга ў падарунак бібліятэцы-2018».

У перыяд з 15 верасня па 15 кастрычніка 2018 года прынясіце ў дар бібліятэцы Мінскай духоўнай акадэміі кнігу і зрабіце свой уклад у фарміраванне фонду.

У бібліятэцы будуць рады прыняць ад Вас:
- Бібліі і даследаванні па біблеістыцы;
- святаайцоўскую літаратуру;
- багаслоўскія і навуковыя працы;
- царкоўна-гістарычныя выданні;
- даследаванні па рэлігіязнаўстве;
- кнігі па літургіцы, кананічным праве;
- мастацкую літаратуру;
- проста цікавую кнігу.

Акцыя пройдзе ўжо ў другі раз. Летась па яе выніках бібліятэка папоўнілася каштоўнымі выданнямі ў колькасці каля 500 адзінак.

Вас чакаюць па адрасе: г. Мінск, вул. Зыбіцкая, 27.
Бібліятэка Мінскай духоўнай акадэміі.
e-mail: library.minda@gmail.com
тэл.: +375173276326

Church.by