Святы Прастол выказаў салідарнасць з Украінскай Праваслаўнай Царквой у сувязі са спробамі прыняць на Украіне антыцаркоўныя законы

19 мая 2017

top.jpg

Пасля атрымання ў Ватыкане паслання Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла Папе Рымскаму Францыску аб рыхтуемых да галасавання ў Вярхоўнай Радзе Украіны праектах законаў № 4128 і № 4511 пасол Украіны пры Святым Прастоле Таццяна Іжэўская 17 мая 2017 года была выклікана ў Дзяржаўны сакратарыят Ватыкана, дзе ёй была выказана заклапочанасць Святога Прастолу ў сувязі з плануемым разглядам украінскім парламентам дадзеных праектаў, накіраваных да стварэнне прававой базы для ўмяшання свецкай дзяржавы ў царкоўнае жыццё.

Як неаднаразова адзначалі рэлігійныя дзеячы, свецкія эксперты і праваабаронцы, названыя праекты законаў прывялі б у выпадку іх прыняцця, у прыватнасці, да ўвядзення дыскрымінацыйных абмежаванняў у дачыненні да найбуйнейшай рэлігійнай арганізацыі Украіны і адзінай у краіне кананічнай Праваслаўнай Царквы.

У прыватнасці, яшчэ ў 2016 годзе ў эфіры «Радыё Марыя» епіскап Харкаўска-Запарожскай дыяцэзіі Рымска-Каталіцкай Царквы Станіслаў Шыракарадзюк сказаў аб законапраекце № 4128: «...Усё робіцца для таго, каб Кіеўскі патрыярхат змог забраць прыходы Маскоўскага Патрыярхату да сябе. Ствараецца карупцыйная схема для таго, каб свабодна пераходзілі прыходы ў Кіеўскі патрыярхат... Гэта не нермальна, гэта не справядліва! Хто мацнейшы, таго і праўда, ― гэта не па-хрысціянску. Тое ж рэйдэрства!»

Адносна законапраекта № 4511 ён адзначыў, што «Царква Хрыстова, яна вольная, для яе не павінна стварацца асаблівых статусаў». «Навошта ствараць для Царквы клетку з асаблівым статусам? Каму патрэбны гэты закон аб адмысловым статусе?! Гэта знявага Царквы і наогул кажа вельмі дрэнна аб Украіне. Гэта не сведчыць аб дэмакратычнасці дзяржавы і рацыянальнасці», ― лічыць каталіцкі іерарх.

Прапановы заканадаўцаў выклікалі масавы пратэст вернікаў: усяго за некалькі дзён былі сабраны сотні тысяч подпісаў пад зваротамі да дэпутатаў з заклікам зняць гэтае пытанне з галасавання. А 18 мая 2017 года, у дзень, на які быў прызначаны разгляд праектаў антыцаркоўных законаў, у Кіеве ля сцен Вярхоўнай Рады і ў іншых гарадах Украіны прайшлі малітоўныя стаянні.

У сувязі з рыхтуемым прыняццем законапраектаў № 4128 і № 4511 Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл звярнуўся з пасланнямі да Прэзідэнта Украіны П. А. Парашэнкі і ўдзельнікаў «Нармандскай чацвёркі»: Прэзідэнта Расіі У. У. Пуціна, Федэральнага канцлера Германіі А. Меркель, Прэзідэнта Францыі. Э. Макрона. Зварот Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы накіраваны таксама Прадстаяцелям Памесных Праваслаўных Цэркваў, Папу Рымскаму Францыску, генеральнаму сакратару Арганізацыі аб'яднаных нацый. А. Гутэрышу і генеральнаму сакратару Сусветнай рады цэркваў А. Фюксе Твейту. У лістах адзначаецца, што ў выпадку прыняцця дадзеных праектаў будзе ўзаконена нечуваная для сучаснай Еўропы дыскрымінацыйная прававая практыка ў дачыненні да большасці праваслаўнага насельніцтва Украіны, што «пагражае стаць абуральным прыкладам таптання правоў чалавека на свабоду рэлігійнага вызнаньня».

18 мая законапраекты не былі разгледжаны ў Вярхоўнай Радзе.

***

Законапраект № 4128 аб «змене падпарадкаванасці» рэлігійных арганізацый прапануе ўвесці ў рэлігійнае заканадаўства паняцце «прыналежнасці асобы да рэлігійнай абшчыны», якая будзе вызначацца на падставе «самаідэнтыфікацыі». На практыцы гэта азначае, што любы чалавек, прэтэндуючы на прыналежнасць да той ці іншай рэлігійнай суполкі, атрымае права голасу ў прыняцці важных для абшчыны рашэнняў – напрыклад, аб яе пераходзе ў іншую юрысдыкцыю. Паводле ацэнак экспертаў, мэтай законапраекта з'яўляецца ўзаконіць практыку фіктыўных «рэферэндумаў» жыхароў населенага пункта, на падставе якіх ужо захоплены дзясяткі храмаў кананічнай Царквы на Украіне.

Законапраект № 4511 «Аб асаблівым статусе рэлігійных арганізацый, кіруючыя цэнтры якіх знаходзяцца ў дзяржаве, якая прызнана Вярхоўнай радай краінай-агрэсарам» фактычна прапануе абавязаць усе рэлігійныя абшчыны Украінскай Праваслаўнай Царквы нанова прайсці дзяржаўную рэгістрацыю і заключыць з дзяржаўнымі органамі Украіны дыскрымінацыйны дагавор «аб асаблівым статусе». Пры гэтым чыноўнікі атрымаюць паўнамоцтвы кантраляваць прызначэння епіскапаў і духавенства, візіты рэлігійных дзеячаў з іншых краін, а таксама змогуць касаваць рэлігійныя арганізацыі з «асаблівым статусам» па шырокаму колу падстаў.

Служба камунікацыі АЗЦС / Church.by