Свяшчэнны Сінод зацвердзіў малітоўныя прашэнні аб захаванні адзінства Праваслаўя

14 верасня 2018

top.jpgСвяшчэнны Сінод на сваім пазачарговым пасяджэнні, якое адбылося 14 верасня 2018 года ў Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве, прыняў рашэнне (журнал № 70) ва ўсіх храмах Рускай Праваслаўнай Царквы за кожнай Бажэственнай літургіяй уключаць у сугубую екценню наступныя прашэнні:

  • Яшчэ молімся Госпаду і Спасіцелю нашаму, каб захаваў у яднанні і прававер'і Царкву Праваслаўную, што па ўсім свеце існуе, і дараваць ёй спакой і ціхамірнасць, любоў і згоду, скажам усе, Госпадзі, пачуй і памілуй.
  • Яшчэ молімся, каб з дабрадушнасцю і ласкай паглядзець на Святую Царкву Праваслаўную і захаваць яе ад падзелаў і расколаў, ад варожасці і бязладдзя, каб не зменшылася і не пахіснулася адзінства яе, але няхай славіцца ў ёй Трысвятое імя Тваё, скажам усе, Госпадзі, пачуй і памілуй.

Патрыярхія.ru / Church.by