«Спасаўскі кірмаш» пройдзе ў Добрушы 12 жніўня

05 жніўня 2017

1501914544_dsc077221.jpgУ прадсвята Вынясення Пачэсных Дрэў Жыватворнага Крыжа Гасподняга ў Добрушы пройдзе славянскі культурны фестываль «Спасаўскі кірмаш». У фестывалі прымуць удзел епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан і кіраўніцтва раёна, госці з суседніх Расіі і Украіны.

Мерапрыемства дазволіць дабрушанам і гасцям горада дакрануцца да жывых крыніц самабытнай культуры нашага краю, адчуць подых даўніх часоў, каб зразумець мінулае і захаваць духоўную спадчыну беларускага народа.

На фестывальных пляцоўках размесцяцца майстры народных промыслаў, пчаляры, прадстаўнікі манастыроў з выставай-продажам абразоў і царкоўнага начыння. Мясцовыя жыхары спецыяльна да свята зладзяць імправізаваныя сельскія падворкі. Са сцэны амфітэатра будуць выступаць калектывы мастацкай самадзейнасці. Футбольнае поле запоўняць дзіцячыя атракцыёны.

Пачатак мерапрыемства ў 14:00.

У фестывалі прымуць удзел епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан і кіраўніцтва раёна, госці з суседніх Расіі і Украіны.

Гомельская епархія / Church.by