Сёмыя Іеранімаўскія чытанні пройдуць у Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры і Мінскай духоўнай акадэміі

13 лістапада 2017

new_logo.jpg

Кафедра біблеістыкі Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры, кафедра біблеістыкі і багаслоўя Мінскай духоўнай акадэміі, біблейскі часопіс «Скрыжалі» правядуць VII Іеранімаўскія чытанні — навуковую канферэнцыю даследчыкаў Свяшчэннага Пісання Старога і Новага Запавету, прысвечаную памяці блажэннага Іераніма Стрыдонскага.

Канферэнцыя адбудзецца 23 лістапада 2017 года (чацвер) у Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры (Расія, Масква, вул. Пятніцкая. д. 4, корп. 2, стр. 1, аўд. 115 — актавая зала) і 11 снежня 2017 года (панядзелак) у Мінскай духоўнай акадэміі (Беларусь, Мінск, вул. Зыбіцкая, 27, біблейскі кабінет).

Праблемнае поле канферэнцыі:

— Пераклады Бібліі на сучасныя мовы

— Святаайцоўская традыцыя тлумачэння Свяшчэннага Пісання

— Праблемы сучаснай біблейскай герменеўтыкі

— Біблія ў кантэксце гісторыі і культуры старажытных народаў

— Біблія і літургічнае жыццё Царквы

— Біблейскія каштоўнасці ў жыцці сучаснага грамадства

У канферэнцыі прымуць удзел выкладчыкі, навуковыя работнікі, аспіранты, студэнты вышэйшых духоўных і свецкіх навучальных устаноў Расіі і Беларусі.

Даклады ўдзельнікаў канферэнцыі будуць надрукаваны ў часопісе «Скрыжалі» у 2018 годзе.

Студэнцкія даклады будуць апублікаваны ў VI Зборніку студэнцкіх навуковых прац па біблеістыцы «LABORATORIUM BIBLICUM», які выдаецца ў якасці дадатку да часопіса «Скрыжалі» ў серыі «Біблейскія даследаванні студэнтаў».

Па пытаннях удзелу звяртацца па электронным адрасе: luhot_ru@mail.ru.

МінДА / Church.by