- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Прарэктар МінДАіС узначаліў працу секцыі на міжнароднай навуковай канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургу
02 кастрычніка 201924-25 верасня ў Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі праходзіла праца XI Міжнароднай навукова-багаслоўскай канферэнцыі «Актуальныя пытанні сучаснага багаслоўя і царкоўнай навукі», арганізаваная пры падтрымцы Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы і аддзела па сувязях з рэлігійнымі аб'яднаннямі адміністрацыі губернатара Санкт-Пецярбурга.
Сёлета ўдзел у канферэнцыі прынялі каля 150 навукоўцаў з 7 краін свету і 34 гарадоў Расіі. Год правядзення навуковага форуму супаў з 210-годдзем з дня заснавання акадэміі на Няве ў якасці вышэйшай духоўнай навучальнай установы.
Праграма першага дня канферэнцыі ўключала пленарнае пасяджэнне, пасля заканчэння якога ўдзельнікі наведалі выставу «Праваслаўны Санкт-Пецярбург» у Цэнтральным дзяржаўным архіве Паўночнай сталіцы Расіі. У другі дзень праца форуму праходзіла ў рамках тэматычных секцый.
Мінскія духоўныя школы на форуме прадстаўляў прарэктар па навуковай рабоце дацэнт А. В. Слесараў, які выступіў у якасці вядучага секцыі «Гісторыя Рускай Праваслаўнай Царквы ў савецкую эпоху». Падчас дадзенага секцыйнага пасяджэння прагучалі даклады рэктара Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі епіскапа Пецяргофскага Сілуана (Нікіціна), прафесара Маскоўскай духоўнай акадэміі архімандрыта Платона (Ігумнава), прафесара Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта А. М. Кашаварава, прафесара Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта святара Аляксандра Мазырына, прафесара Пензенскай духоўнай семінарыі І. І. Маславай, дацэнта СПбДУ У В. Каліноўскага, сакратара Вучонага савета Кузбаскай духоўнай семінарыі С. М. Пивеня, дацэнта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта В. А. Балабейкінай, выкладчыка СПбДУ А.В. Пятрова і іераманаха Нікадзіма (Хмырава).
У рамках працы секцыі А. В. Слесараў агучыў даклад на тэму «Дзейнасць мітрапаліта Палескага і Пінскага Аляксандра (Іназемцава) у эміграцыі (1944-1948 гг.)».
Па заканчэнні канферэнцыі усім удзельнікам былі ўручаны імянныя сертыфікаты і памятныя падарункі. Матэрыялы ХІ Міжнароднай навукова-багаслоўскай канферэнцыі будуць апублікаваны ў навуковым часопісе «Актуальныя пытанні царкоўнай навукі».
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.