Прарэктар МінДАіС прыняў удзел у абмеркаванні пытання інтэграцыі беларускай адукацыі ў сусветную адукацыйную прастору

24 мая 2017

31.jpg

24 мая ў Інстытуце сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся круглы стол па тэме: «Інтэграцыя беларускай адукацыі ў сусветную адукацыйную прастору: праблемы, перспектывы».

Мэтай правядзення круглага стала з'яўляліся аналіз існуючых тэндэнцый, супярэчнасцяў, трэндаў інтэграцыі беларускай адукацыі ў агульнаеўрапейскую і сусветную сістэму адукацыі, а таксама дынамікі працэсаў інтэрналізацыі беларускай і расійскай сістэмы адукацыі і выпрацоўкі на гэтай аснове рэкамендацый па механізму і рэсурсаў рэалізацыі з улікам сусветных стандартаў, расійскага і нацыянальнага вопыту, этнакультурных асаблівасцяў, нацыянальных інтарэсаў.

У працы круглага стала прымалі ўдзел саветнік Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь М. В. Навадворская, кансультант Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў горадзе Мінску Н.З. Конанава, рэктар ДУА «Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў» І. І. Ганчаронак, дырэктар філіяла ФГБОУ ВА «Расійскі дзяржаўны сацыяльны ўніверсітэт» у горадзе Мінску С. А. Палятаеў, галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра палітычнай і эканамічнай сацыялогіі Ф. І. Храмцова, начальнік вучэбна-навуковага Цэнтра развіцця моладзевага прадпрымальніцтва эканамічнага факультэта БДУ Л. І. Шумская, кіраўнікі органаў улады і дзяржаўнага кіравання, устаноў вышэйшай адукацыі, вядучыя навукоўцы, навукова-педагагічныя работнікі, педагагічная грамадскасць.

Мінскую духоўную акадэмію і семінарыю на круглым стале прадстаўляў прарэктар па навуковай рабоце А. В. Слесараў, які выступіў з дакладам на тэму «Рэфармаванне адукацыйнай сістэмы Беларускай Праваслаўнай Царквы ў адпаведнасці з сучаснымі адукацыйнымі стандартамі». Падводзячы вынік свайго выступлення, ён адзначыў, што багаслоўскія навучальныя ўстановы Беларускай Праваслаўнай Царквы, якія правялі істотную рэарганізацыю сваёй адукацыйнай сістэмы, арыентаваныя на тое, каб у перспектыве выбудоўваць партнёрскія адносіны як з айчыннай, так і замежнай адукацыйнымі сістэмамі.

Па матэрыялах круглага стала запланавана выданне зборніка.

МінДС / Church.by