Прыход храма іконы Прасвятой Багародзіцы «Усецарыца» ў горадзе Мінску адзначыў сваё прастольнае свята

01 верасня 2019

top.jpg

31 жніўня 2019 года сваё прастольнае свята адзначыў прыход храма іконы Прасвятой Багародзіцы «Усецарыца» ў горадзе Мінску.

Бажэственную літургію ў храме па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, узначаліў епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.

Яго Праасвяшчэнству саслужылі: настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца», старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў; настаяцель прыхода храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Нясвіжа протаіерэй Яўген Лабынько; настаяцель прыхода храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі горада Мінска протаіерэй Дзімітрый Ворса і клірыкі прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца».

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Вольгі Шолкавай.

Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў клірык прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца» іерэй Аляксій Заліцаеў.

Пасля заамвоннай малітвы епіскап Ігнацій і святары здзейснілі слаўленне перад іконай Божай Маці «Усецарыца».

Напярэдадні новага навучальнага года навучэнскай моладзі і дзецям былі ўручаны прасфоры і кветкі. Епіскап Ігнацій удзяліў вернікам архіпастырскае благаславенне.

Адмысловымі гасцямі свята сталі выхаванцы Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей і падлеткаў, якія засталіся без апекі бацькоў. Уладыка Ігнацій павіншаваў дзяцей са святам і ўручыў ім на малітоўную памяць добрыя кнігі, а школе-інтэрнату перадаў у дар мікрафоны і стойкі да іх.

Па заканчэнні богаслужэння адбылася агульная трапеза з салдацкай кашай і чаем.

Church.by

Фотарэпартаж