Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Прадстаяцеля Рускай Царквы са святам Уваскрасення Хрыстовага

08 красавіка 2018

top.jpg

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла са святам Вялікадня.

«Уваскрасенне Хрыстова напаўняе сэрцы людзей цяплом і любоўю, дорыць кожнаму светлыя надзеі і веру ў лепшае. Гэты вялікі дзень з'яўляецца сімвалам перамогі дабра над злом і трыумфу жыцця, умацоўвае імкненне чалавека прыносіць карысць навакольным», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што сёння Царква з'яўляецца непарушнай апорай для сучаснага грамадства. «Менавіта Ваш значны ўклад зрабіў гэта магчымым, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Няхай яркае святло велікодных дзён стане Вашай крыніцай душэўных сіл для далейшай плённай працы».

У сваю чаргу Патрыярх Кірыл у віншавальным пасланні Прэзідэнту з нагоды Вялікадня выказаў удзячнасць за яго асабісты важкі ўклад у развіццё ўзаемадзеяння дзяржаўнай улады Беларусі і Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату. «Выказваю надзею на паспяховы працяг гэтага плённага супрацоўніцтва, накіраванага на духоўна-маральную асвету сучаснікаў, умацаванне братэрскіх сувязяў паміж славянскімі народамі», — адзначыў ён.

Фота з архіва

Афіцыйны партал Прэзідэнта РБ / Сhurch.by