Прадстаўнікі Міністэрства працы і сацабароны прынялі ўдзел у будаўніцтве праваслаўнага храма ў Мінску

10 лістапада 2018

top.jpg

10 лістапада 2018 года на будаўнічай пляцоўцы храма іконы Божай Маці «Усецарыца» па вуліцы Чыгуначнай у Мінску прайшоў суботнік з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Узначалілі дэлегацыю работнікаў Мінпрацы першы намеснік міністра Андрэй Валянцінавіч Лабовіч і намеснік міністра Аляксандр Аляксеевіч Румак.

Настаяцель храма іконы Божай Маці «Усецарыца», старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў правёў для гасцей экскурсію па будуемаму храму, распавёўшы, што да маразоў плануецца перакрыць ніжні храм.

Пасля інструктажу па тэхніцы бяспекі супрацоўнікаў Мінпрацы і сацабароны размеркавалі па задачах, сярод якіх былі ўборка тэрыторыі ад лістоты, прасейванне пяску для мура, мураванне цэглы. У кожнага ўдзельніка суботніка была ўнікальная магчымасць закласці імянную цаглінку ў падмурак будуемага храма. Па завяршэнні працы ўсіх чакалі цёплы булён, хатняя выпечка і чай.

Протаіерэй Кірыл Шолкаў выказаў падзяку прадстаўнікам Міністэрства працы і сацыяльнай абароны за іх удзел у суботніку, адзначыўшы, што такая актыўная дапамога ў будаўніцтве храма з боку дзяржаўных органаў можа служыць прыкладам для ўсіх грамадзян. 

Пантанаса.by / Church.by