Падведзены асноўныя вынікі пасяджэння Свяшчэннага Сінода

04 мая 2017

top.jpgСтаршыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ. У. Р. Лягойда пракаментаваў асноўныя вынікі пасяджэння Свяшчэннага Сінода, які адбыўся 4 мая 2017 года пад старшынствам Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Данілавым манастыры.

«Свяшчэнны Сінод заслухаў паведамленне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла аб яго Першасвяціцельскім візіце ў Санкт-Пецярбург, у ходзе якога Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы ўзначаліў Бажэственную літургію ў Троіцкім саборы Свята-Троіцкай Аляксандра-Неўскай лаўры, а таксама здзейсніў памінальную ліцію ля станцыі метро «Тэхналагічны інстытут» па загінуўшых у выніку тэрарыстычнага акта ў Санкт-Пецярбургскім метрапалітэне», — паведаміў У. Р. Лягойда.

«Згодна з рашэннем Свяшчэннага Сінода, у Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай былі ўключаны імёны свяшчэнніка Міхаіла Лісіцына — са здзяйсненнем памяці 26 лютага (11 сакавіка), і свяшчэнніка Аляксандра Флегінскага — са здзяйсненнем памяці 24 сакавіка (6 красавіка)», — дадаў кіраўнік Сінадальнага аддзела.

У. Р. Лягойда таксама паведаміў, што Свяшчэнны Сінод вырашыў прызначыць старшынёй Сінадальнага аддзела па справах моладзі іераманаха Серафіма (Амельчанкава), адказнага сакратара Упраўлення справамі Маскоўскай Патрыярхіі, абраўшы яго епіскапам Любярэцкім, вікарыем Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі.

Па словах старшыні Аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ, у рамках пасяджэння былі разгледжаны пытанні стварэння новых епархій і абрання архіерэяў на вакантныя кафедры. Так, было вырашана ўтварыць Сызранскую епархію, вылучыўшы яе са складу Самарскай епархіі, і ўключыць Сызранскую епархію ў склад Самарскай мітраполіі.

«Свяшчэнны Сінод пастанавіў утварыць Рослаўскую епархію, вылучыўшы яе са складу Смаленскай епархіі з уключэннем у склад Смаленскай мітраполіі. Епіскапам Рослаўскім і Дзеснагорскім быў абраны ігумен Мялецій (Паўлючэнкаў), клірык Смаленскай епархіі, а правячаму архіерэю Смаленскай епархіі было пастаноўлена мець тытул "Смаленскі і Дарагабужскі"», — адзначыў У. Р. Лягойда.

Свяшчэнны Сінод заслухаў рапарты мітрапаліта Калужскага і Бораўскага Клімента аб святкаванні Дня праваслаўнай кнігі ў 2017 годзе і аб правядзенні трэцяга сезона Міжнароднага дзіцяча-юнацкага літаратурнага конкурсу імя І. С. Шмялёва «Лета Гасподняе» ў 2016-2017 гг.

«Адзначаючы важнасць фарміравання ў дзяцей і падлеткаў любові да літаратуры і чытання, Свяшчэнны Сінод пастанавіў даручыць Выдавецкаму Савету апублікаваць у царкоўных і свецкіх СМІ лепшыя творчыя работы, прадстаўленыя на конкурс "Лета Гасподняе" і падзякаваў Выдавецкаму Савет за працу па развіцці кніжнай культуры сярод падрастаючага пакалення праз удзел у Міжнародным дзіцяча-юнацкім конкурсе імя І. С. Шмялёва», — заявіў У. Р. Лягойда.

Таксама, па словах прадстаўніка Царквы, на пасяджэнні была ўхвалена праца Арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы агульнацаркоўнага святкавання 100-годдзя адкрыцця Свяшчэннага Сабора Праваслаўнай Расійскай Царквы і аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве, якую ўзначальваецца мітрапалітам Санкт-Пецярбургскім і Ладажскім Варсанофіем.

«Заслухаўшы даклад старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна аб сумеснай канферэнцыі Рускай Праваслаўнай Царквы і Евангелічнай царквы ў Германіі, прысвечанай тэме хрысціянскага пакутніцтва, Свяшчэнны Сінод пастанавіў прызначыць дэлегацыю Маскоўскага Патрыярхату пад старшынствам мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна для ўдзелу ў канферэнцыі», — указаў У. Р. Лягойда.

Патриархия.ru / Church.by