Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

23 снежня 2017

top.jpg

22 снежня 2017 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылося пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі.

У ходзе пасяджэння першы прарэктар Інстытута протаіерэй Алег Голубеў выступіў з дакладам аб перспектывах развіцця рэлігійнай і духоўнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама зрабіў паведамленне аб арганізацыі работы па размеркаванню студэнтаў у 2018 годзе.

Вядучы спецыяліст па кадрах Лідзія Васільеўна Пландоўская далажыла аб выкананні кафедрамі плана павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў і супрацоўнікаў Інстытута.

Былі абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння Інстытута тэалогіі і МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла».

Савет вылучыў кандыдатуры ад Інстытута тэалогіі для занясення на Дошку гонару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама абмеркаваў іншыя пытанні, якія тычацца жыцця і дзейнасці навучальнай установы.

Church.by