Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі павіншаваў Патрыярха Кірыла з днём нараджэння

20 лістапада 2018

top.jpg

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём нараджэння.

«Усё жыццё Вашай Свяцейшасці яўляе нам, Вашым дзецям у Хрысце, яркі прыклад дбайнай подзвіжніцкай працы ў славу Божую і на карысць Святога Праваслаўя. Тварэц і Лёсавызначальнік свету багата надзяліў Вас мноствам талентаў і здольнасцей, якія вы цалкам і без астатку прысвяцілі служэнню Богу — адзначыў уладыка Экзарх. — Ваша Першасвяціцельскае слова валодае аўтарытэтам для мільёнаў людзей. Слухаючы Вашыя архіпастырскія павучанні, нашы сучаснікі знаходзяць сэнс жыцця зямнога і надзею на жыццё вечнае, далучаюцца да ісціны Хрыстовай і становяцца на шлях выратавання сваіх душ. Падобна свяціцелю Іаану Залатавусту, Вы не баіцеся ісці супраць плыні, нястомна выкрываючы лжывыя каштоўнасці веку гэтага і ўзвышаючы голас у абарону вечных маральных ідэалаў, заснаваных на Богам адкрытых Евангельскіх запаведзях».

«У гэты няпросты для сусветнага Праваслаўя час Беларуская Праваслаўная Царква зноў і зноў выказвае падтрымку пазіцыі Вашай Свяцейшасці і Свяшчэннага Сінода, заснаванай на бескампрамісным выкананні святаайцоўскіх запаветаў і царкоўных канонаў. Епіскапат, клір і праваслаўныя хрысціяне Беларусі не ўяўляюць сваё жыццё без адзінства з Маці-Царквой. Нашы сэрцы і нашы малітвы — з Вамі, Ваша Свяцейшасць. Няхай дапаможа вам Гасподзь у стаянні за праўду і адзінства Святога Праваслаўя», — гаворыцца ў віншаванні.

Church.by