Патрыяршы Экзарх здзейсніў чын асвячэння званоў для званіцы Усіхсвяцкага храма горада Мінска

09 красавіка 2019

top.jpg

9 красавіка 2019 года, у панядзелак 5-га тыдня Вялікага паста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын асвячэння званоў для званіцы Усіхсвяцкага храма горада Мінска.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі настаяцель храма протаіерэй Фёдар Поўны і клірыкі Усіхсвяцкага прыхода.

На богаслужэнні прысутнічалі: Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Анатоль Аляксандравіч Сівак, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь Віктар Сарачан і іншыя высокія госці.

Па завяршэнні чыну мітрапаліт Павел звярнуўся да багамольцаў са словам павучання. Уладыка Павел падзякаваў усім прысутным за малітоўны саўдзел у важнай падзеі.

Church.by

Фотарэпартаж