- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Памяці мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі) быў прысвечаны сплаў па Нёмане з Беларусі ў Літву
09 ліпеня 20183-7 ліпеня 2018 года адбыўся міжнародны сплаў па рацэ Нёман з Беларусі ў Літву. 12 удзельнікаў з абедзвюх краін, а таксама з Расіі прайшлі каля 90 кіламетраў воднага шляху, наведаўшы славутасці Гродна, Друскенікаў і Вільні. Мерапрыемства было прымеркавана да 220-годдзя з дня нараджэння і 150-годдзя з дня смерці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі).
Мітрапаліт Іосіф (Сямашка) — адна з найзначнейшых фігур царкоўнай гісторыі, чыя дзейнасць увасабляла ў сабе імкненне да адзінства. Натхнёныя тым жа імкненнем, святары Гродзенскай і Літоўска-Віленскай епархіі арганізавалі сплаў па Нёмане з Беларусі ў Літву. Такое паломніцтва, на думку арганізатараў, заклікана сведчыць аб адзінстве веры вернікаў дзвюх епархій, падзеленых дзяржаўнай мяжой.
3 ліпеня плыт, на якім ажыццяўляўся сплаў, падышоў да прыстані ля старажытнай Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы. Менавіта ў гэтым храме, які з ХІІ стагоддзя ўпрыгожвае сабой бераг Нёмана, протаіерэем Аляксандрам Балоннікавым быў адслужаны малебен перад пачаткам падарожжа. Пасля агульнай малітвы ўдзельнікі сплаву, развітаўшыся з Гродна, накіраваліся па рацэ ў бок межаў Літвы.
Дыякан Дзмітрый Паўлюкевіч расказвае:
— Прайшоўшы за дзень каля 40 км, хлопцы ператварыліся з не знаёмых адзін аднаму людзей у паўнавартасную каманду, навучыўшыся кіраваць даволі непаваротлівым плытом. Гэта спатрэбілася 4 ліпеня, калі наш плыт перасякаў мяжу Беларусі і Літвы па вадзе. Лінія мяжы, працягласцю больш за 17 км, праходзіць па сярэдзіне ракі, што патрабавала ад нас трымацца правага берага, а зрабіць гэта ва ўмовах моцнага цячэння не так і проста. Тым не менш, задача была выканана і, дадаўшы ў сваю калекцыю штампаў у пашпартах яшчэ адзін — з выявай карабля, — мы ўвайшлі ў літоўскую частку ракі.
Па словах дыякана Дзімітрыя, «яшчэ адна важная метамарфоза — усе мы сталі не толькі камандай, але і сябрамі. Хоць на адной палубе сабраліся людзі абсалютна розныя: святары, дыякан, дальнабойшчык, некалькі лекараў, праграміст, панамары і нават рэжысёр. «Агульны кацёл» для нас быў не толькі метафарай, але і паўсядзённай рэальнасцю. Адсутнасць усякай дыстанцыі – гэта тое, што зрабіла нашы адносіны асаблівымі і сапраўды хрысціянскімі».
5 ліпеня на беразе Нёмана ў Друскінінкаі плыт чакаў протаіерэй Уладзімір Сініцын. Пасля абеду, арганізаванага для удзельнікаў сплаву, настаяцель мясцовага храма ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» правёў для гасцей экскурсію.
Наступны дзень стаў заключным для воднага маршруту. Прыбыўшы да вёскі Гудзяляй і прайшоўшы такім чынам па рацэ каля 90 км, плыт быў разабраны, а ўдзельнікі сплаву адправіліся ў Віленскі Свята-Духаў манастыр. У яго сценах на наступную раніцу пачалося знаёмства паломнікаў з горадам, у якім правёў значную частку свайго жыцця мітрапаліт Іосіф (Сямашка). Экскурсаводамі былі протаіерэй Віталь Моцкус і іерэй Алег Прыстаўка.
Кульмінацыяй экскурсіі стала наведванне пячорнага храма Свята-Духава манастыра, дзе знаходзіцца магіла ўладыкі Іосіфа.
Гродзенская епархія / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.