Адышоў да Госпада Свяцейшы Патрыярх Сербскі Ірыней

20 лістапада 2020

top.jpg20 лістапада 2020 года, на 91-м годзе жыцця ад ускладненняў, выкліканых каронавіруснай інфекцыяй, памёр Свяцейшы Патрыярх Сербскі Ірыней, паведамляе сайт Сербскай Праваслаўнай Царквы.

***

Свяцейшы Патрыярх Сербскі Ірыней (свецкае імя Міраслаў Гаўрыловіч) нарадзіўся 28 жніўня 1930 года ў вёсцы Відава пад горадам Чачак. Атрымаў пачатковую адукацыю ў роднай вёсцы, пасля чаго скончыў гімназію ў Чачаку. Пасля выпуску з гімназіі скончыў духоўную семінарыю ў Прызрэне, а затым багаслоўскі факультэт Бялградскага ўніверсітэта.

Па заканчэнні ўніверсітэта служыў у арміі. Па завяршэнні ваеннай службы быў прызначаны выкладчыкам у Прызрэнскую семінарыю. Перад уступленнем на пасаду, у кастрычніку 1959 года, прыняў манаскі пострыг ад Свяцейшага Патрыярха Сербскага Германа ў манастыры Ракавіца з нарачэннем імя Ірыней. У дзень святой Параскевы, 27 кастрычніка таго ж года, быў рукапаложаны ў іераманаха ў Ружыцкім храме пад Калемегданам.

Працягнуў навучанне ў аспірантуры пры багаслоўскім факультэце Афінскага ўніверсітэта. У 1969 годзе прызначаны загадчыкам манаскай школай Астрожскага манастыра; затым быў прызначаны рэктарам Прызрэнскай семінарыі.

У 1974 годзе абраны епіскапам Маравіцкім, вікарыем Свяцейшага Патрыярха Сербскага. На кафедры з 14 ліпеня 1974 года. З 1975 года — епіскап Нішскі.

22 студзеня 2010 года на пасяджэнні Архіерэйскага Сабора ў Бялградзе ў адпаведнасці з працэдурай, прадугледжанай Статутам Сербскай Праваслаўнай Царквы, абраны на Сербскі Патрыяршы прастол.

23 студзеня 2010 года ў бялградскім кафедральным саборы Святых Архангелаў адбылася першая інтранізацыя 45-га Патрыярха Сербскага Ірынея. Цырымонія афіцыйнай інтранізацыі адбылася 3 кастрычніка 2010 года ў Печскай Патрыярхіі (Косава).

4 лістапада 2020 года быў шпіталізаваны з каронавіруснай інфекцыяй.

Патрыярхія.ru / Church.by