Адкрыты прыём заявак на конкурсы літаратурных і даследчых работ навучэнцаў «Святло Праваслаўя»

01 лютага 2019

top.jpg

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Беларуская Праваслаўная Царква, ДУА «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла» абвяшчаюць конкурсы літаратурных і даследчых работ навучэнцаў «Святло Праваслаўя».

Конкурсныя работы ў электронным варыянце разам з заяўкай высылаюцца да 28 лютага 2019 года ўключна на e-mail konkurs.theology.bsu@gmail.com з пазнакай «Даследчы конкурс».

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсаў плануецца ў красавіку 2019 года.

У конкурсах могуць прымаць удзел навучэнцы сярэдніх школ, ліцэяў і гімназій, устаноў сярэдняй прафесійнай адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Узрост удзельнікаў: 8-18 гадоў.

Палажэнне аб конкурсе літаратурных прац навучэнцаў «Святло Праваслаўя»

Палажэнне аб конкурсе даследчых работ навучэнцаў «Святло Праваслаўя»»

Church.by