Вызначаны пераможцы грантавага конкурсу «Праваслаўная ініцыятыва — 2018»

01 ліпеня 2018

2018.jpg20 чэрвеня 2018 года вызначыліся пераможцы конкурсу малых грантаў, які праводзіўся ў межах праграмы «Праваслаўная ініцыятыва». Грантавы фонд склаў 15 мільёнаў расійскіх рублёў.

Заявы на ўдзел у конкурсе прымаліся з 16 красавіка 2018 года да 21 мая 2018 года на сайце www.newpravkonkurs.ru.

Пераможцамі конкурсу сталі 146 праектаў з 48 рэгіёнаў Расіі і 3 іншых краін. Усяго на конкурс паступіла 375 заяў.

Рэалізацыя праектаў пачнецца не раней за 10 ліпеня 2018 года, скончыцца не пазней за 10 лістапада 2018 года.

Інструкцыя для пераможцаў наконт далейшых дзеянняў будзе размешчана ў асабістых кабінетах на сайце www.newpravkonkurs.ru.

Спіс праектаў, якія атрымалі станоўчы водгук Адзінай экспертнай рады і былі рэкамендаваны да фінансавання ў 2018 годзе, можна паглядзець па спасылцы.

Адным з пераможцаў конкурсу стаў праект «Белым па чорнаму. Святая прападобнамучаніца вялікая княгіня Лізавета Фёдараўна» установы «Цэнтр экалагічных рашэнняў» з Мінска.

Pravkonkurs.ru / Church.by