Абноўлены састаў камісіі Міжсаборнай прысутнасці па богаслужэнню і царкоўнаму мастацтву

20 лістапада 2020

top.jpg20 лістапада 2020 года ўдзельнікі пасяджэння Свяшчэннага Сінода пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, пасля разгляду дакладу сакратара Міжсаборнай прысутнасці мітрапаліта Васкрасенскага Дыянісія аб рапарце епіскапа Зарайскага Канстанціна, старшыні камісіі Міжсаборнай прысутнасці па богаслужэнню і царкоўнаму мастацтву, адносна абнаўлення яе саставу (журнал № 86), пастанавілі зацвердзіць наступны састаў названай камісіі Міжсаборнай прысутнасці:

  1. епіскап Зарайскі Канстанцін, рэктар Каломенскай духоўнай семінарыі — старшыня камісіі;
  2. свяшчэннік Міхаіл Жалтоў, загадчык кафедры Царкоўна-практычных навук Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры, загадчык кафедры літургікі Стрэчанскай духоўнай семінарыі, дацэнт Маскоўскай духоўнай акадэміі — сакратар камісіі;
  3. мітрапаліт Тамбоўскі і Расказаўскі Феадосій;
  4. мітрапаліт Новакахоўскі і Генічаскі Філарэт, старшыня Літургічнай камісіі Украінскай Праваслаўнай Царквы;
  5. архіепіскап Падольскі Ціхан;
    архіепіскап Кашырскі Феагност, старшыня Сінадальнага аддзела па манастырах і манаству;
  6. архіепіскап Абухоўскі Іона, старшыня Аддзела па справах моладзі Украінскай Праваслаўнай Царквы;
  7. епіскап Звенігарадскі Феадарыт, рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі (з уключэннем яго у склад Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы);
  8. протапрэсвітэр Іаан Гейт, клірык Архіепіскапіі заходнееўрапейскіх прыходаў рускай традыцыі;
  9. протапрэсвітэр Аляксандр Лебедзеў, клірык Заходне-амерыканскай епархіі Рускай Зарубежнай Царквы;
  10. протаіерэй Валянцін Асмус, клірык горада Масквы;
  11. протаіерэй Мікалай Балашоў, намеснік старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату;
  12. протаіерэй Георгій Крылоў, клірык горада Масквы;
  13. протаіерэй Аляксандр Сарокін, старшыня інфармацыйнага аддзела Санкт-Пецярбургскай епархіі;
  14. протаіерэй Андрэй Волкаў, выкладчык літургікі Мінскай духоўнай акадэміі;
  15. свяшчэннік Іаан Няфёдаў, загадчык аддзела богаслужэбных кніг выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі (з уключэннем яго ў склад Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы);
  16. свяшчэннік Максім Плякін, сакратар Камісіі па кананізацыі падзвіжнікаў набожнасці Саратаўскай епархіі;
  17. протадыякан Канстанцін Марковіч, выкладчык Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі (з уключэннем яго ў склад Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы);
  18. інакіня Васа (Ларына), выкладчык літургікі Венскага ўніверсітэта;
  19. П. Ю. Малкаў, дацэнт Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта.

У сувязі з вызваленнем мітрапаліта Разанскага і Міхайлаўскага Марка ад абавязкаў члена камісіі Міжсаборнай прысутнасці па богаслужэнню і царкоўнаму мастацтву Сінод прызначыў мітрапаліта Марка членам камісіі Міжсаборнай прысутнасці па царкоўнаму праву.

Патрыярхія.ru / Church.by