На тэрыторыі ЛПП-3 будуецца храм

24 сакавіка 2017

top.jpg

24 сакавіка 2017 года епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній наведаў лячэбна-працоўны прафілакторый № 3 у вёсцы Паўлаўка Слуцкага раёну.

Архіпастыра суправаджалі: сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель прыходу храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Чыжэвічы Салігорскага раёна протаіерэй Мікалай Лабынька, ключнік Міхайлаўскага кафедральнага сабора ў горадзе Слуцку, благачынны Слуцкай царкоўнай акругі протаіерэй Ігар Штэпа.

Ля ўваходу ў прафілакторый уладыку Антонія сустрэлі: старшыня Сінадальнага аддзела па турэмным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Георгій Лапухоў, кіраўнік аддзела Слуцка-Салігорскай епархіі па ўзаемадзеянні з Узброенымі сіламі і праваахоўнымі органамі протаіерэй Аляксандр Пігаль, намеснік начальніка ўпраўлення папраўчага працэсу Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік унутранай службы Аляксандр Кралько, начальнік ЛПП падпалкоўнік унутранай службы Алеся Горбель.

У ходзе візіту епіскап Антоній наведаў будуемы на тэрыторыі ЛПП храм у гонар мучаніка Баніфацыя. Былі абмеркаваны пытанні хутчэйшага заканчэння будаўніцтва святыні.

Падчас гутаркі з прадстаўнікамі дзяржавы архіпастыр адзначыў важнасць узаемаадносін Царквы і Дэпартамента выканання пакаранняў МУС.

У завяршэнне сустрэчы Яго Праасвяшчэнства ўручыў палкоўніку Аляксандру Кралько і падпалкоўніку Алесі Горбель памятныя падарункі.

Слуцкая епархія / Church.by