Мітрапаліт Павел узначаліў урачыстае Велікоднае богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

08 красавіка 2018

top.jpg

У ноч на 8 красавіка 2018 года, у свята Светлага Хрыстовага Уваскрасення, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў хрэсны ход, святочную Велікодную утраню і Бажэственную літургію свяціцеля Іаана Залатавуста ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Велікодную утраню і Літургію ў прамым эфіры трансліраваў тэлеканал «Беларусь-1».

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пасля спявання сціхір Пасхі мітрапаліт Павел зачытаў Слова агалашальнае свяціцеля Іаана Залатавуста на Святую Пасху.

Па сканчэнні Велікоднай утрані было зачытана Велікоднае пасланне Патрыяршага Экзарха на беларускай мове.

Пасля чытання Евангелля Патрыяршы Экзарх агучыў Велікоднае пасланне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла архіпастырам, пастырам, дыяканам, манахам і ўсім верным дзецям Рускай Праваслаўнай Царквы.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх здзейсніў асвячэнне артаса.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх павіншаваў вернікаў са светлым святам Уваскрасення Хрыстовага і звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення, у якім пажадаў, каб велікодная радасць заўсёды знаходзілася ў нашых сэрцах.

Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і, паводле старажытнай традыцыі, пахрыстосаваўся з вернікамі, уручыўшы кожнаму, хто прыйшоў у храм, адзін з сімвалаў Пасхі Хрыстовай — велікоднае яйка.

Church.by

Фотарэпартаж