Мітрапаліт Павел здзейсніў закладку памятнай капсулы ў падмурак будучага храма ў гонар Уздзвіжання Крыжа Гасподняга ў горадзе Мінску

16 мая 2017

top.jpg

16 мая 2017 года, у аўторак 5-й сядміцы пасля Вялікадня, дзень памяці прападобнага Феадосія, ігумена Кіева-Пячэрскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын на заснаванне царквы і ўстанаўленне крыжа ў будучым храме ў гонар Уздзвіжання Крыжа Гасподняга ў горадзе Мінску, падчас якога здзейсніў закладку каменя і памятнай капсулы ў падмурак храма.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 1-ай Мінскай гарадской акругі, настаяцель Петрапаўлаўскага сабора горада Мінска протаіерэй Георгій Латушка; настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Віктар Белякоў; настаяцель будуемага храма, намеснік старшыні Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Алег Кунцэвіч.

Па завяршэнні чыну ўладыка Павел звярнуўся да ўсіх, хто маліўся, са словам настаўлення і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне. Пасля гэтага Патрыяршы Экзарх азнаёміўся з ходам будаўніцтва храмавага комплексу. 

Church.by

Фотарэпартаж