Мітрапаліт Павел прыняў удзел у мітынгу «Разам на карысць міру»

21 верасня 2017

top.jpg

Штогод 21 верасня адзначаецца Міжнародны дзень міру. У гэты дзень, зацверджаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1981 годзе як дзень адмовы ад гвалту і спынення агню ва ўсім свеце, краінам і народам прапануецца ўстрымацца ад правядзення ваенных дзеянняў, арганізаваць грамадскія (адукацыйныя, інфармацыйныя, патрыятычныя і іншыя) акцыі па праблематыцы міру і міратворчасці. У Беларусі 21 верасня — заключны дзень Тыдня міру.

У рамках Тыдня міру 19 верасня каля стэлы «Мінск — горад-герой» адбыўся мітынг «Разам на карысць міру». Арганізатарам мерапрыемства выступіў Беларускі фонд міру. Удзел у мітынгу прынялі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; кіраўнікі традыцыйных канфесій, пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Санака Самарасінха, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і грамадскасці. Усяго на мітынг сабралася каля 500 чалавек.

Пасля заканчэння мітынгу ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшла прэзентацыя кнігі «Дзеці за мір». У кнігу ўвайшлі творы беларускіх школьнікаў, прадстаўленыя ў мінулым годзе на конкурс «Шчасце жыць у мірнай краіне». Па словах старшыні праўлення Беларускага фонду міру Місько Максіма Уладзіміравіча, выданне будзе эксклюзіўным: яго нельга будзе купіць, а толькі атрымаць у падарунак — да прыкладу, на розных міратворчых мерапрыемствах.  

Фота: БелТА

Church.by