Літаратурна-музычную кампазіцыю «Велікодная радасць вясны» ўбачаць наведвальнікі сталічнай Купалаўскай бібліятэкі

16 красавіка 2018

ччч1.jpg

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама, Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы і Літаратурная гасцёўня газеты «Уваскрасенне» запрашаюць у Мінскі гарадскі тэатр паэзіі на літаратурна-музычную кампазіцыю «Велікодная радасць вясны».

Вершы і песні паэтаў Алы Чорнай, Елізаветы Палеес, Алены Міхаленка, Таццяны Дашкевіч і Мікалая Шыпілава прагучаць у выкананні аўтараў, а таксама заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Нарбекавай, артыстаў тэатра, кіно і эстрады Яўгена Піменава, Вольгі Багушыньскай, Алены Шабад, тэлежурналіста Вольгі Міхаленка, Івана Піменава і Анастасіі Коўкрак.

У праграме таксама прымуць удзел кампазітар Аліна Безенсан, Альбіна Тонкіх, Ганна Патапава, Алена Піменава (вакал), Алена Зелянкевіч (фартэпіяна), Марына Пашкевіч (флейта), Юлія Аруцюнава (гітара).

Чакаем вас 25 красавіка 2018 года ў Цэнтральнай бібліятэцы ім. Янкі Купалы (вул. Веры Харужай, 16).

Пачатак у 18:00. Уваход вольны.

Church.by