Гомельская епархія праводзіць вэбінары для настаяцеляў прыходаў і выкладчыкаў нядзельных школ

11 ліпеня 2018

top.jpgЗ мая 2018 года па благаславенню архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана ў тэставым рэжыме пачаў працу інфармацыйны рэсурс аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Гомельскай епархіі oroikgomel.by.

На сайце прадстаўлены метадычныя матэрыялы для выкладчыкаў нядзельных школ, факультатываў і гурткоў па духоўна-маральнаму выхаванню, кіраўнікоў устаноў адукацыі.

У ліпені на інтэрнэт-пляцоўцы стартавала серыя вэбінараў для настаяцеляў прыходаў і выкладчыкаў нядзельных школ. 10 ліпеня адбылася першая віртуальная сустрэча на тэму: «Дзейнасць нядзельных школ і развіццё сістэмы парафіяльнай апекі над дзецьмі». Другі вэбінар адбудзецца 17 ліпеня.  

Гомельская епархія / Church.by