Кіраўнік дзяржавы павіншаваў праваслаўных хрысціян з Пасхай Хрыстовай

28 красавіка 2019

top.jpgПрэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі са святам Вялікадня.

Тэкст віншавання   

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас са святам Уваскрасення Хрыстовага.

Для кожнага верніка Вялікдзень — асаблівы, незвычайны дзень. Ён сімвалізуе перамогу дабра над злом, святла над цемрай, праўды над няпраўдай. Гэты час абуджае ў нашых сэрцах надзею, любоў і бязмежную міласэрнасць.

Вера заўсёды была і застаецца маральным стрыжнем беларусаў, невычэрпнай крыніцай натхнення на вялікія здзяйсненні на карысць бліжніх, свайго народа і роднай краіны. Яна дапамагае захаваць і прымножыць традыцыі і культуру Праваслаўя, заснаваныя на вечных каштоўнасцях — шанаванні старэйшага пакалення, клопаце аб дзецях і дапамозе пакутным. Аб'ядноўвае нас у імкненні да стварэння ў імя міру.

Дарагія сябры! Няхай светлыя святочныя дні саграваюць вас цеплынёй сустрэч з роднымі людзьмі, напаўняюць вашы дамы радасцю, гармоніяй і шчасцем.. 

Аляксандр Лукашэнка

Афіцыйны партал Прэзідэнта РБ Сhurch.by