Епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід узяў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды свята іконы Божай Маці «Трыгор'еўская»

21 жніўня 2017

top.jpg20 жніўня 2017 года, у Нядзелю 11-ю пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Праабражэння Гасподняга, у Трыгор'еўскім Спаса-Праабражэнскім мужчынскім манастыры Жытомірскай епархіі (Украінская Праваслаўная Царква) адбыліся ўрачыстыя богаслужэнні з нагоды дня ўшанавання цудатворнай іконы Божай Маці, названай «Трыгор'еўская». Паводле падання, менавіта перад гэтым абразом маці Божай маліліся хрысціяне, каб пазбавіцца ад дзіцячых хвароб і іншых чалавечых пакут. На пакланенне цудадзейнаму абразу з'ехаліся тысячы праваслаўных вернікаў з розных куткоў Украіны, паведамляе сайт Жытомірскай епархіі.

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, ва ўрачыстасцях прымаў удзел епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід.

У дзень свята Бажэственную літургію ў галоўным саборы Трыгор'еўскага манастыра ўзначаліў мітрапаліт Жытомірскі і Наваград-Валынскі Нікадзім.

Мітрапаліту Нікадзіму саслужылі: епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, намесьнік Трыгор'еўскай абіцелі архімандрыт Галактыён (Карынчук), духавенства Жытомірскай епархіі, а таксама духавенства манастыра і госці ў свяшчэнным сане.

Пасля заканчэння богаслужэння духавенства і вернікі абышлі сабор хрэсным ходам, несучы абраз Божай Маці.

У завяршэнне богаслужэння ўладыка Нікадзім павіншаваў насельнікаў манастыра і ўсіх багамольцаў са святочным днём, пастаянна заклікаў маліцца Прасвятой Багародзіцы, ускладаць на Яе надзею і дзякаваць за усеабдымную любоў да людзей.

Тураўская епархія / Church.by