Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел узнагароджаны медалём першадрукара дыякана Іаана Фёдарава I ступені

16 чэрвеня 2017

top.jpg

14 чэрвеня 2017 года пад старшынствам мітрапаліта Калужскага і Бораўскага Клімента адбылося чарговае пасяджэнне агульнага сходу членаў Выдавецкага Савета Рускай Праваслаўнай Царквы. У пасяджэнні прыняў удзел епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, старшыня Выдавецкага Савета Беларускага Экзархату.

Таксама на пасяджэнні прысутнічалі: мітрапаліт Саратаўскі і Вольскі Лонгін; епіскап Едынецкі і Брычанскі Нікадзім, старшыня Выдавецкага савета Праваслаўнай Царквы Малдовы; архімандрыт Аліпій (Кастальскі), галоўны рэдактар Патрыяршага выдавецка-паліграфічнага цэнтра Троіца-Сергіевай лаўры; протаіерэй Аляксандр Задорнаў, прарэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі па навукова-багаслоўскай рабоце, і шэраг супрацоўнікаў Выдавецкага Савета.

Ва ўступным слове мітрапаліт Клімент праінфармаваў сход аб дзейнасці Выдавецкага Савета за перыяд з 7 кастрычніка 2016 года па 13 чэрвеня 2017 года. Уладыка распавёў аб рабоце сакратарыята па рэцэнзаванні кніг і асноўных праектах Выдавецкага Савета: Патрыяршай літаратурнай прэміі, выставе-форуме «Радасць Слова», Міжнародным дзіцяча-юнацкім літаратурным конкурсе імя І. С. Шмялёва «Лета Гасподняе», выданні прац свяціцеля Феафана Затворніка і іншых.

На пасяджэнні агульнага сходу членаў Выдавецкага Савета абмяркоўваўся праект арганізацыі конкурсу на лепшы мастацкі твор года. З паведамленнем на гэтую тэму выступіў Мікалай Брэеў, дырэктар выдавецтва «Нікея».

Памочнік старшыні Выдавецкага Савета іераманах Макарый (Камагораў) распавёў аб развіцці праваслаўнага кнігараспаўсюджвання на аснове епархіяльных цэнтраў. Ён таксама прадставіў партал «Правчтение», на якім 70 выдавецтваў ўжо размясцілі свае каталогі. За 5 месяцаў працы партала яго наведалі больш за 27 тысяч чалавек.

Завяршаючы пасяджэнне, мітрапаліт Клімент ўзнагародзіў медалём першадрукара дыякана Іаана Фёдарава I ступені епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла, старшыню Выдавецкага савета Беларускага Экзархату. Гэтая ўзнагарода ўручаецца за асаблівы ўнёсак у развіццё выдавецкай дзейнасці Рускай Праваслаўнай Царквы і папулярызацыю праваслаўнай літаратуры ў сучасным грамадстве.

Таксама Патрыяршымі знакамі «Да 700-годдзя прападобнага Сергія Раданежскага» адзначылі працу супрацоўнікаў апарата Выдавецкага Савета — С. В. Буянава і В. А. Курыцынай.

Выдавецкі Савет РПЦ / Church.by