Епіскап Бабруйскі Серафім прыняў удзел у прастольных ўрачыстасцях Панцеляіманава манастыра на Афоне

10 жніўня 2018

top.jpg

9 жніўня 2018 года адзначыў сваё прастольнае свята Панцеяіманаў манастыр на Святой Гары Афон.

У гэтым годзе Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы рашэннем ад 14 ліпеня 2018 года (журнал № 57) пастанавіў накіраваць на Святую Гару Афон на свята святога велікамучаніка і ацаляльніка Панцеляімана 27 ліпеня / 9 жніўня афіцыйную паломніцкую дэлегацыю на чале з мітрапалітам Екацярынбургскім і Верхатурскім Кірылам. Таксама ў склад дэлегацыі ўвайшлі: епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім і епіскап Барышэўскі Віктар, вікарый Кіеўскай епархіі, прадстаўнік Украінскай Праваслаўнай Царквы пры еўрапейскіх міжнародных арганізацыях.

Уладыку Серафіма суправаджаў у паездцы сакратар епархіяльнага ўпраўлення, благачынны Бабруйскай гарадской акругі, кіраўнік епархіяльнага аддзела па ўзаемадзеянню Царквы з грамадствам і СМІ, настаяцель Іверскага храма Бабруйска протаіерэй Сергій Каравінскі.

Паломніцкая дэлегацыя Рускай Праваслаўнай Царквы прыбыла ў Панцеляіманаў манастыр на Святой Гары Афон 7 жніўня.

У рамках паломніцкай паездкі ўдзельнікі дэлегацыі таксама наведалі Свяшчэнны Кінот, дзе адбылася сустрэча з протам Святой Горы манахам Сцяфанам і членамі Свяшчэннай Эпістасіі.

* * *

Грэчаскае слова «панігір» (πανήγυρις) у Візантыі азначала ўсенароднае свята, а на Святой Гары — прастольнае свята манастыра, якое адзначалася з асаблівай урачыстасцю і прыгажосцю.

Панігір у Рускім на Афоне Свята-Панцеляіманавым манастыры прыпадае на 27 ліпеня / 9 жніўня — дзень памяці нябеснага заступніка мясціны святога велікамучаніка і лекара Панцеляімана. У гэты дзень у манастыр з усяго свету сцякаюцца шматлікія паломнікі з розных краін свету, асабліва з Грэцыі, Расіі, Украіны, Беларусі, Малдовы, Сербіі, Балгарыі, Грузіі.

У галоўным саборы Панцеляіманава манастыра захоўваецца пачэсная галава святога велікамучаніка. Мноства людзей шматкроць атрымлівалі і атрымліваюць у абіцелі ацаленні і становяцца сведкамі цудаў ад святыні.

Бабруйская епархія / Church.by