Электронная бібліятэка Мінскай духоўнай акадэміі пачала працу ў сетцы Інтэрнэт

09 верасня 2020

elib.png

Анлайн-праект пад назвай «Электронная бібліятэка Мінскай духоўнай акадэміі» пачаў працу ў сетцы Інтэрнэт у жніўні 2020 года.

У адкрытым доступе прадстаўлена больш за 1200 навуковых публікацый выкладчыкаў, аспірантаў і магістрантаў, матэрыялы навуковых канферэнцый, артыкулы з перыядычных выданняў, якія выпускаюцца Мінскай духоўнай акадэміяй. На сайце праекта размешчаны навучальныя дапаможнікі, метадычныя распрацоўкі і іншыя матэрыялы.

Электроннай бібліятэцы прысвоены ISSN 2708-6151 (online), што надзяляе сеткавае выданне статусам паўнавартаснага электроннага выдання (пастаянна абнаўляемага рэсурсу), у якім можна публікаваць вынікі даследаванняў як у першакрыніцы, нароўні з друкаванымі перыядычнымі выданнямі.

Праект уяўляе сабой таксама рэпазітарый навуковых артыкулаў, зарэгістраваны ў міжнародным рэгістры OpenDOAR (ID 9749).

Доступ да некаторых дакументаў дазволены толькі выкладчыкам, супрацоўнікам і студэнтам. Дапускаецца капіраваць, цытаваць матэрыялы выключна ў некамерцыйных мэтах з абавязковым указаннем аўтара твора і гіперспасылкі на электронную бібліятэку Мінскай духоўнай акадэміі.

Праект з'яўляецца адным з мерапрыемстваў праграмы па развіцці дзейнасці бібліятэкі Мінскай духоўнай акадэміі.

Даступны праект па адрасе www.elib.minda.by.

Church.by