Беларускія фатографы бяруць удзел у выстаўцы «Прыналежнасць»

29 мая 2019

top.jpg

26 мая 2019 года ў актавай зале Выдавецкага Савета Рускай Праваслаўнай Царквы адкрылася IV Усерасійская фотавыстава «Прыналежнасць» (рус. «Сопричастность»).

Галоўнымі тэмамі выставы, якія аб'ядноўваюць шэсцьдзесят пяць работ фотамастакоў з розных гарадоў Расіі, а таксама Беларусі і Нідэрландаў, сталі таінствы Хрышчэння і Вянчання.

Праект падрыхтаваны «Саюзам царкоўных фатографаў» пры падтрымцы Выдавецкага савета.

У адкрыцці выставы прынялі ўдзел мастацтвазнаўца Лізавета Фралова, журналіст Наталля Масквіціна, вядомы фотамастак Алена Шумілава — усяго больш за 70 чалавек.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся памочнік старшыні Выдавецкага савета іераманах Макарый (Камагораў). Святар адзначыў тую поўную глыбокай пашаны ўвагу, з якой фотамастакі паставіліся да фіксацыі ўдзелу вернікаў у царкоўных таінствах, а таксама нагадаў прысутным аб той місіі, якую выконвае Выдавецкі Савет у сферы захавання шырокага архіва кіна- і фотадакументаў, якія асвятляюць жыццё Царквы ў савецкі перыяд. Таксама айцец Макарый пажадаў поспехаў у развіцці праекта арганізатарам выставы.

Выступленне мастацтвазнаўцы і дырэктара «Synergy art academy» быў прысвечаны сімволіцы праваслаўных абразоў. У даступнай і цікавай форме гасцям мерапрыемства быў прадстаўлены агляд сімволікі колеру, перспектывы, матэрыялаў, што выкарыстоўваюцца пры напісанні абразоў, а таксама аналіз сімволікі жэстаў праваслаўнай іканаграфіі.

Журналіст і вядучая тэлеканала «Спас» Наталля Масквіціна распавяла прысутным аб праекце «Выратаваныя», што рэалізуецца фондам «Жанчыны за жыццё», пра тое, якая значная асветніцкая работа праводзіцца ў кірунку падтрымкі маці, што апынуліся ў складанай сітуацыі выбару паміж нараджэннем дзіцяці і абортам, аб тым, які моцны ціск часцяком даводзіцца вытрымліваць маладым жанчынам, што цвёрда вырашылі не забіваць сваё яшчэ ненароджанае дзіця. Тэлевядучая запрасіла фотамастакоў уключыцца ў барацьбу за жыццё сіламі майстэрства мастацкай фатаграфіі.

Фотамастак Алена Шумілава падкрэсліла неабходнасць «прысутнасці душы мастака ў кожнай працы». Толькі праз жывы ўдзел, датычнасць да падзеі і шчырую любоў да людзей — магчыма данесці праз фотавыяву ўздзеянне на гледача і садзейнічаць яго духоўнаму ператварэнню і развіццю.

Напрыканцы да прысутных звярнуліся каардынатары выставы Вольга Папіна і Віялета Крэмнева.

Экспазіцыя фотавыставы «Прыналежнасць» будзе адкрыта да 16 чэрвеня.

«Саюз царкоўных фатографаў» створаны па благаславенню епіскапа Пераслаўскага і Угліцкага Феакціста. Мэтай супольнасці з'яўляецца аб'яднанне па ўсім свеце фатографаў, якія спецыялізуюцца на здымках у праваслаўных храмах, а таксама далучэнне да праваслаўнай культуры праз мастацкую фатаграфію. Раней фотавыставы былі арганізаваны ў Валгаградзе, Санкт-Пецярбургу і Маскве.

Выдавецкі Савет РПЦ / Сhurch.by