21 кастрычніка ў Мінскай духоўнай семінарыі пройдзе V адкрытая канферэнцыя «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі»

18 кастрычніка 2017

top.jpg21 кастрычніка 2017 года на базе Мінскай духоўнай семінарыі пройдзе V адкрытая канферэнцыя «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі» (з рэспубліканскім удзелам). Арганізатарамі форуму выступаюць Мінская духоўная семінарыя, упраўленне каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» і МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла».

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • Маральны стан сучаснага грамадства.

  • Выхаваўчы патэнцыял хрысціянскіх традыцый.

  • Вопыт рэалізацыі канцэптуальных палажэнняў Праграмы супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы.

  • Каардынацыя сумесных дзеянняў і выпрацоўка алгарытмаў выхавання грамадзянскасці і адказнасці асобы навучэнца.

  • Прыярытэты духоўна-маральнага выхавання, заснаванага на праваслаўных традыцыях беларускага народа.

  • Сацыяльная абарона, дабрачыннасць, садзейнічанне ўмацаванню сям'і.

  • Вопыт правядзення факультатываў і аб'яднанняў па інтарэсах духоўна-маральнай накіраванасці.

  • Педагагічныя прынцыпы праваслаўнай духоўнай культуры ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі: вопыт рэалізацыі выхаваўчых праграм.

  • Фарміраванне культуры камунікацыі ў аспекце духоўна-маральнага выхавання.

  • Развіццё стваральнага партнёрства ў пытаннях фарміравання каштоўнасных асноў духоўнасці і маральнасці.

  • Выхаванне актыўнай дабрыні ва ўзаемадзеянні школы і соцыума.

  • Арганізацыя сумеснай інфармацыйна-асветніцкай дзейнасці, накіраванай на духоўна-маральнае станаўленне асобы, гарманізацыю сямейных адносін.

  • Трансляцыя духоўна-маральных каштоўнасцяў у вучэбнай і пазанавучальнай дзейнасці.

  • Фарміраванне светапоглядных пазіцый вучняў у выхаваўчай сістэме класа і ўстановы адукацыі.

    Праграма канферэнцыі:

  • 8.00-10.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 10.00-11.40 — пленарнае пасяджэнне
  • 11.40-12.00 — прэзентацыя кнігі С. П. Странкощскага, доктара гістарычных навук, першага прарэктара ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі»
  • 12.15-13.45 — работа секцый і круглага стала
  • 14.00-14.45 — падвядзенне вынікаў канферэнцыі, уручэнне сертыфікатаў
  • 15.0-15.30 — абед
  • 15.30-16.30 — экскурсія
  • 17.00 — ад'езд удзельнікаў канферэнцыі

Зборнік артыкулаў па выніках V канферэнцыі будзе выдадзены да пачатку VI канферэнцыі (кастрычнік 2018 года).

Пытанні, звязаныя з удзелам у канферэнцыі, можна ўдакладніць па тэлефонах: (017) 297-90-80; (029) 346-34-64 — Ніна Мікалаеўна Захожая, начальнік упраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай служб ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі»; (29) 605-77-68; (29) 769-39-96 — Вольга Яўгенаўна Ерахавец, метадыст упраўлення.

E-mail: ponochke@yandex.ru.

МінДС / Church.by