13 лістапада адбудуцца VII Тураўскія епархіяльныя адукацыйныя чытанні

22 верасня 2020

top.jpg13 лістапада 2020 года адбудуцца VII Тураўскія епархіяльныя адукацыйныя чытанні на тэму: «Фарміраванне гістарычнай памяці моладзі і захаванне культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа (да 550-годдзя яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзя Жыровіцкага манастыра)».

Асноўныя накірункі працы Чытанняў:

1. Гістарычная памяць як фактар кансалідацыі грамадства

2. Сучасная адукацыя і фарміраванне гістарычнай памяці моладзі

3. Гістарычная памяць пра Перамогу: агульныя сэнсы для новых пакаленняў

4. Хрысціянскія каштоўнасці ў сучасным адукацыйным працэсе

5. Святыні і падзвіжнікі Беларусі

6. Гісторыка-краязнаўчая праца ў школе і ВНУ: вопыт і перспектывы

7. Культурна-гістарычная спадчына беларускага народа: Дыялог пакаленняў

У рамках Чытанняў плануецца правядзенне відэамаста паміж МДПУ імя І. П. Шамякіна і педагагічнымі ВНУ Расійскай Федэрацыі па заяўленай праблематыцы.

Да ўдзелу ў Чытаннях запрашаюцца: духавенства, сацыяльныя работнікі, педагогі, школьнікі, студэнты і выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, краязнаўцы, работнікі культуры, музейныя работнікі, прадстаўнікі праваахоўных органаў, узброеных сіл, валанцёрскіх рухаў.

Патрабаванні да дакладаў:

- адпаведнасць агульнай накіраванасці Чытанняў. Даклад можа быць падрыхтаваны творчай групай (сааўтарства);

- глыбіня прапрацоўкі тэмы;

- мультымедыйная прэзентацыя (PowerPoint);

- вітаюцца даклады, раней прадстаўленыя на конкурсах і канферэнцыях розных узроўняў.

Для ўдзелу ў Чытаннях неабходна адправіць заяўку, якая ўключае звесткі пра аўтара / аўтараў (прозвішча, імя, імя па бацьку; месца працы/ вучобы, пасада; адрас, кантактны тэлефон, электронны адрас) і матэрыялы дакладу на е-mail: turov.chteniya@mail.rutatyana.symanovich@mail.rulussjawlad@mail.ru

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў дакладаў:

  • да 3 старонак тэксту;
  • палі — усе па 2 см;
  • шрыфт TNR, 12 кегль праз адзін інтэрвал;
  • абзацны водступ для тэксту 1,25 см;
  • спасылкі на літаратуру даюцца ў квадратных дужках, напрыклад: [1, с. 25];

Слова «Літаратура» набіраецца праз 1 інтэрвал пасля асноўнага тэксту з абзацного водступу 11 кеглем. Пры афармленні літаратуры не выкарыстоўваць аўтаматычную нумарацыю. Афармленне літаратуры робіцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі «Інструкцыі па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацыі па тэме дысертацыі».

Прыклад афармлення спіса літаратуры:

Гоголь, Николай Васильевич. Петербургские повести; Пьесы / Н.В. Гоголь. — М.: Дрофа: Вече, 2004. — 365 с.

Тэрмін падачы заявак для ўдзелу ў Чытаннях - да 28 кастрычніка 2020 г.

Тэрмін падачы матэрыялаў выступленняў для публікацыі - да 5 лістапада 2020 г.

Кантактныя тэлефоны:

+ 375-29-7301156 — ігумен Аўксенцій (Абражэй), старшыня аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі БПЦ

+375-29-3433490 — Сымановіч Таццяна Мікалаеўна, кандыдат педагагічных навук, дэкан філалагічнага факультэта УА МДПУ імя І. П. Шамякіна

+375-29-2351010 — Шчарбін Марына Міхайлаўна, кандыдат педагагічных навук, заг. кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін філалагічнага факультэта УА МДПУ імя І. П. Шамякіна

+ 375293416234 — Гаўрылавец Людміла Уладзіміраўна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін філалагічнага факультэта УА МДПУ імя І. П. Шамякіна, кіраўнік інавацыйна-метадычнага цэнтра духоўна-маральнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання на аснове праваслаўных каштоўнасцяў беларускага народа УА МДПУ імя І. П. Шамякіна.

Тураўская епархія / Church.by